2007-12-10 16:53:42

Чарговыя старонкi з Кампендiума Сацыяльнай дактрыны Царквы.


415 Сродкi сацыяльнай камунiкацыi трэба выкарыстоўваць дзеля таго, каб будаваць i падтрымлiваць чалавечую суполку ў розных аспкетах: эканамiчным, палiтычным, культурным, выхаваўчым, рэлiгiйным. “Перадача iнфармацыi пры пасрэднiцтве сродкаў масавай iнфармацыi – гэта грамадскае служэнне. Грамадства мае права на iнфармацыю, заснаваную на праўдзе, свабодзе, справядлiвасцi i салiдарнасцi”.
Iстотнае значэнне, якое тычыцца сучаснай iнфармацыйнай сiстэмы, заключана ў тым, што цi спрыяе яна сапраўднаму ўдасканаленню чалавечай асобы, гэта значыць большай духоўнай зрэласцi, большаму зразуменню годнасцi сваёй чалавечай натуры, большай адказнасцi, большай адкрытасцi насустрач адзiн аднаму, у прыватнасцi, самым патрабуючым i слабым. Iншы важны аспект: неабходна, каб новыя тэхналогii не знiшчалi культурныя рознiцы, якiя маюць права на iснаванне.
416 У свеце СМI цяжкасцi, унутрана адпаведныя гэтаму тыпу дзейнасцi, часта ўцяжарваюцца iдыялогiяй, iмкненнем атрымаць заробак i палiтычны кантроль, з-за супярэчлiвасцi i канфлiктаў памiж групамi на падставе iншых сацыяльных праблем. Вартасцi i маральныя прынцыпы дзейнiчаюць i ў галiне СМI: Этычнае вымярэнне закранае не толькi склад накiраванага паслання, але i фундаментальныя структурныя i сiстэмныя пытаннi, якiя часта маюць дачыненне да структуры размеркавання новых тэхналогiй i вытворчасцi (хто будзе багаты, а хто галечны iнфармацыяй?)”.
На ўсiх трох узроўнях: пасланне, працэс, структурныя пытаннi – iснуе фундаментальны маральны прынцып: асоба чалавека i чалавечая грамада – мэта i мера выкарыстання СМI. Другi прынцып служыць дадаткам да згаданага: немагчыма здзейснiць дабро асобе незалежна ад агульнага дабра грамадства, да якога гэта асоба належыць. Неабходны ўдзел у працэсе прыняцця рашэнняў, якiя маюць дачыненне да палiтыкi ў галiне СМI. Такi ўдзел павiнен быць адкрыты i сапраўды прадстаўнiчым: недапушчальна ствараць перавагi для асобных групаў, як бывае, калi сродкi СМI маюць уласную карысць.
V. Палiтычнае грамадства
на служэннi ў грамадзянскага вопыта
а) Вартасць цывiльнай грамады
417 Палiтычнае грамадства накiравана на тое, каб служыць цывiльнаму грамадству, ад якога яно паходзiць. Царква ўнесла ўклад у разлiчча памiж палiтычным i цывiльным грамадствамi, калi прапанавала, перад усiм, сваё бачанне чалавека, як аўтаномнай iстоты, што ўступае ў адносiны i адкрытае да Трансцэндэнтнага; гэта бачанне супрацьставiцца як палiтычным iдыялогiям iндувiалiстычнага характара, так i таталiтарным iдыялогiям, якiя iмкнуцца да таго, каб каб цывiльнае грамадства было праглочана дзяржавай. Выступаючы за за сацыяльный плюралiзм, Царква iмкнецца асягнуць больш адэкватнай рэалiзацыi агульнага дабра i дэмакратыi, згодна прынцыпам салiдарнасцi, субсiдарнасцi i справядлiвасцi.
Цывiльнае грамадзянства гэта супольнасць адносiнаў i рэсурсаў, культурнага i асыцыятыўнага характара, якiя адносна незалежныя як ад палiтычнай, так i i ад эканамiчнай галiны: “Мэта цывiльнага грамадства унiверсальная, бо мае адносiны да агульнага дабра, на якое ўсе iншыя грамадзяне маюць права ў адпаведнай меры”. Цывiльнае грамадства здольна ствараць уласныя праекты, якiя спрыяюць больш вольнаму i справядлiваму суiснаванню, пры якiм розныя групы асобаў аб’ядноўваюцца дзеля таго, каб фармаваць i выказваць уласную пазыцыю, задавальняць свае асноўныя патрэбы, баранiць законныя iнтэрэсы.
б) Першынства цывiльнага грамадства
418 Хаця ж палiтычнае грамадства i цывiльнае грамадства звязаны памiж сабой i ўзаемазалежны, яны не роўныя ў герархii мэтаў. Палiтычнае грамадства служыць цывiльнаму i, у рэшце, асобам i групам, якiя складаюць гэта грамадства. Такiм чынам, цывiльнае грамадства нельга разглядаць як дадатак да палiтычнага грамадства цi як яго пераменную. Насупраць, цывiльнае грамадства займае першасную пазыцыю, бо менавiта ў iм палiтычнае грамадства знаходзiць апраўданне ўласнаму iснаванню.
Дзяржава павiнна даць адэкватныя ўмовы для свабоднай дзейнасцi сацыяльных суб’ектаў i быць падрыхтаванай для свабоднай дзейнасцi i быць гатовай умяшацца ў гэты працэс, у неабходным выпадку i з захаваннем прынцыпа субсiдарнасцi, каб накiроўваць да агульнага дабра дыалiктычны рух свабодных асацыяцый, якiя ўдзельнiчаюць у дэмакратычным жыццi. Цывiльнае грамадства – складзенае са шматлiкiх слаёў i людзей, не пазбаўлена супярэчнасцяў: гэта i арэна сутыкнення розных iнтэрэсаў, дзе iснуе небяспека, што самы моцны возьме ўладу над самымi безабароннымi.







All the contents on this site are copyrighted ©.