2007-12-10 10:11:21

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 9-га сьнежня


А паўдні гэтага дня, як таксама і ў большыя сьвяты, Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчы Сьвятога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваім разважаньні да вернікаў, перад адгаварэньнем малітвы, сьвяцейшы Айцец спаслаўся да Эвангэльля нядзелі, ў якім Ян Хрысьціцель заклікае да наверненьня ў абліччы Божага Суда, які набліжаецца.
Папа сказаў, што словы Яна Хрысьціцеля астаюцца актуальнымі для кожнага пакаленьня
RealAudioMP3
Гэта сёньня, ў той час, рашаецца нашае прызначэньне. Гэта мы канкрэтным стаўленьнем цяперашняга жыцьця вырашаем аб тым, якая доля сустрэне нас у Вечнасьці. Пад канец нашага земскага прабываньня, ў хвіліне сьмерці, мы будзем ацэненыя на аснове нашага падабенства або рознасьці ў адносінах да гэтага Дзіцятка, якое мае нарадзіцца ў Бэтлеемскай пячоры, таму што Яно ёсьць Божаю меркаю, што дадзена чалавецтву.
Сын Божы- працягваў Сьвяцейшы Айцец сваё разважаньне да вернікаў- зьяўляецца для чалавецтва абьяўленьнем міласэрнае любові Айца, заклікам да ахвяраваньня ўласнага жыцьця для той Любові, якая даецца пазнаць па “пладах годных наверненьня”. Дзякуючы Эвангэльлю Ян Хрысьціцель надалей прамаўляе праз вякі да кожнага пакаленьня- гаварыў Бэнэдыкт 16. Як-жа ягоныя ясныя і цьвёрдыя словы ёсьць збавеннымі для нас, людзей нашых часоў, ў якіх нават у спосабе перажываньня і разуменьня Божага Нараджэньня даецца часта заўважыць матэрыялістычную мэнтальнасьць. Голас вялікага Прарока заклікае нас да падрыхтоўкі Госпаду, які прыходзіць, дарогі на сучасных пустынях—пустынях вонкавых і ўнутраных, прагнучых Жывое Вады, якою ёсьць Хрыстос.
Пасьля адгаварэньня малітвы “Анёл Гасподні” Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што ў найбліжэйшы чацьвер 13-га сьнежня, ён сустрэнецца з акадэміцкім сьветам Вечнага Гораду. Папа запрасіў студэнтаў да ўдзелу ў Эўхарыстыі, якую гэтага дня ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра, адслужыць кардынал Руіні ў рамках падрыхтовак да Божага Нараджэньня.








All the contents on this site are copyrighted ©.