2007-12-08 15:23:37

У гэтыя дні новапрызначаны галава каталіцкай арцыдыяцэзіі Божае Маці ў Маскве працягвае расказваць журналістам пра свае ўраджанні ад сустрэчы з папам Бенедыктам 16.


Галоўная думка Экселенцыі Паоло Пецці - што кіраўнік сусветнага асцёла вельмі клапоціцца аб становішчы каталіцкай грамады Расіі і аб яе кантактах з РПЦ. Арцыбіскуп падрэслівае, ш то сітуацыя даволі разнастайная ў розных рэгіёнах. У некаторых - праваслаўныя і католікі ідуць рука аб руку ў справах эвангелізацыі, культуры і духоўнага адраджэння людзей, ёсць сціслае супрацоўніцтва між духавенствам цэркваў-сёстраў, то ў іншых справа больш складаная. Арцыбіскуп Пэцці падкрэсліў у апошнім інтэрв'ю, што, на ягоную думку\. неабходна перш за ўсё садзейнічаць больш глыбокаму ўзаемнаму пазнаванню . Сапраўднае знаёмства ніколі не бывае абстрактным. неабходна рабіць канкрэтныя дзеянні для пазнавання сябра, быць у больш сціслым кантакце. "Неабхзодна, - падкрэсліў арцыбіскуп,-каб нашае знаёмства суправаджалася таксама любоўю, а значыцца, спрыянню і агульнымі справамі".







All the contents on this site are copyrighted ©.