2007-12-08 13:08:50

Сьвята Непарочнага Зачацьця Марыі ў Рыме з удзелам Папы Бэнэдыкта 16. Багародзічная малітва "Анёл Гасподні"


У суботу 8-га сьнежня, а паўдні, Сьвяцейшы Айцец адгаварыў з вернікамі, якія сабраліся на Плошчы Сьвятога Пятра, багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваім разважаньні Папа спаслаўся да ўрачыстасьці Непарочнага Зачацьця Найсьвятой Дзевы Марыі. Гэтае сьвята ўвекавечвае факт, што Марыя, ў сілу асаблівае прывілеі, была зьбярэжана ад першароднага граху і ад усялякае віны, каб такім чынам, змагчы стацца жыльлём Уцелаўлённага Слова. Бог падрыхтаваў Яе да незвычайнага заданьня ў гісторыі збаўленьня. Непарочнае Зачацьце абазначае таксама асаблівую блізкасьць Марыі з Богам, поўную даверанасьць Богу, ўнутраную гармонію, поўню чалавецтва. Хаця догма аб Непарочным Зачацьці Марыі была абвешчана толькі ў 1854-м годзе самое сьвята Касьцёл адзначае прынамсі ад 7-га стагоддзя.
RealAudioMP3
Якім вялікім дарам зьяўляецца мець за маці Непарочную Марыю. Маці, якая блішчыць ад прыгажосьці, празрыстая ў любові Бога. Думаю – сказаў Папа- аб сёньняшняй моладзі, якая ўзрастае ў асяроддзі насычаным пасланьнямі, якія прапануюць фальшывыя мадэльлі шчасьлівасьці. Гэтыя маладыя людзі падвяргаюцца рызыцы страціць надзею, таму што ёсьць сіратамі сапраўднае любові, якая дае радасьць жыцьцю. Аб гэтым часта гаварыў мой папярэднік Ян Павал ІІ, які многа разоў прапанаваў моладзі нашага часу Марыю, як “Маці прыгожае любові”. На жаль- працягваў Бэнэдыкт 16- моладзь а нават дзеці зьяўляюцца ахвярамі карупцыі, без скрупулаў ашуканымі старэйшымі, якія пхаюць іх, ды самых сябе, ў бязвыхадныя дарогі кансумізму. Таксама найбольш сьвятыя рэальнасьці, як цела, сьвятыня Бога і жыцьця, стаецца абьектам кансумізму.
Перад усім гэтым нас перасьцерагае Марыя, Непарочна Зачатая, сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа-- якую мы абажаем ва ўсёй прыгажосьці і сьвятасьці. З Крыжа Ісус даручыў Яе Яну ды ўсім вучням ды ад гэтага моманту сталася Яна для ўсяго чалавецтва Маці, Маці надзеі. Ёй даручым усе нашыя малітвы.
Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы Папа прывітаў вернікаў прысутных на Плошчы Сьвятога Пятра. Асабліва прывітаў членаў Папскае Акадэміі Непарочнага Зачацьця, якой Прэзыдэнтам ёсьць кардынал Андрэя Марыя Дэскур. Для ўсіх членаў Акадэміі Папа ўпрошваў пастаяннае апекі Найсьвятой Дзевы Марыі.
RealAudioMP3
Да пабачэньня, пасьля абеду, на Гішпанскай Плошчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.