2007-12-07 15:10:27

Сёння для праваслаўных, што жывуць у Рыме ці прыехалі паломнікамі - вялікае свята. Старшыня АЗЦС Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл узначаліў урачыстасці прастольнага свята новага храма Вялікамучаніцы Кацярыны.


Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Алексій 2 асвяціў першы камень пад будаўніцтва гэтай праваслаўнай царквы Рыма, які быў закладзены ў студзені 2001 года на ўзгорку побач рэзідэнцыі пасольства РФ. Малое асвячанне храма, дзе працягваюцца работы, зрабіў прысутны і зараз ў Рыме Ўладыка Кірыл.
А тым часам ў перадкалядным перыядзе Адвенту праваслаўныя падзеі адыгрываюць у Рыме немалую ролю. Так, у Цэнтры каталіцкіх дзеячаў культуры пры Рымскім Вікарыяце прайшоў вечар, прысвечаны Году рускай мовы. Пачынае наш рэпартаж расказам аб сваім захапленні культурай славянскіх народаў Массімільяно Гутрэра - італьянскі актор і рэжысёр. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.