Хор Свята-Данілава манастыра Масквы ў азначэнне памяці вялікамучаніцы першахрысціянкі
Кацярыны Александрыйскай вечарам чацвярга 6 дня дорыць свае песьняпенні Рыму.
У славутай базіліцы Вечнага горада ў імя Святой Марыі Мучанікаў і Анёлаў праходзіць
гэты канцэрт ад Маскоўскага Патрыярхата , а па ўсёй Італіі таксама распачаліся храмавыя
канцэрты Адвэнту. Калядныя і навагоднія святы будуць суправаджацца выдатнымі дабрачыннымі
канцэртамі ў цудоўных хстаражытных храмах Апенінскага паўвострава. У Рыме іх адбудзецца
некалькі ддзясяткаў. Па старажытнай традыцыі выдатныя выканаўцы і калектывы з цэлага
свету лічаць за гонар прымаць у іх удзел. Так, сёння ў базіліцы Святой Марыі Вялікай
прагучыць араторыя "Блаславёнай Дзеве Марыі" для хора і аркестра пад кіраўніцтвам
монс. Валенціно Мізераха, прэзідэнта Папскага Інстытута Сакральнай Музыкі.