2007-12-06 14:26:53

Набліжаецца 150-я гадавіна абьяўленьняў найсвятой Панны Марыі ў Люрдзе (Францыя).



З гэтае нагоды Папа Бэнэдыкт 16 надзяляе поўную індульгенцыю. Можна будзе яе атрымаць ў дзень самой гадавіны, значыць 11-га лютага . ды на працягу 9-ці дзён, якія будуць папярэднічаць даце, значыць ад 2-га да 11-га лютага 2008-га году. Затое ў самым санктуарыі ў Люрд поўнае адпушчэньне грахоў можна будзе атрымаць на працягу цэлага ўшаноўванага там Юбілейнага Году. Пачнецца ён ужо ад суботы 8-га сьнежня—значыць ва ўрачыстасьць Непарочнага Зачацьця Найсьвятой Дзевы Марыі- і будзе працягвацца аж да 8-га сьнежня 2008-га году. Поўная індульгенцыя надаецца пры звычайных ўмовах: значыць , споведзі, пакаяння, Сьвятога Прычасьця і малітвы ў намеры Папы Рымскага.
Прыпомнім яшчэ толькі, што ў Люрдзе Божая Маці зьявілася дзяўчыне Бэрнардэт.








All the contents on this site are copyrighted ©.