2007-12-05 14:12:16

Пачалося адно з самых вядомых гебрэйскiх святаў - "Ханука".


...Калі на небе зьявіцца першая зорка, запальваюць першую сьвечку ў менора-дзевяцісьвечніцы, якая мае адмысловую назву ханукія. Сьвята, якое атаясамліваюць з цудам, будзе доўжыцца восем дзён. Габрэі ў гэты час пасьля малітвы ядуць пончыкі, дранікі і салодкія булачкі.
Учора ў менскім Гебрэйскім доме сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, каб разам запаліць сьвечкі і пачаць сьвяткаваць Хануку.
“Гэта сьвята сьвятла, радасьці, сьвята народу, які жыве ў міры і згодзе, – гаворыць дырэктарка музэю габрэйскай гісторыі і культуры Іна Герасімава. – Сёньня пачынаецца Ханука, і сёньня запальваецца першая сьвечка. Сёньня будзем есьці дранікі, пончыкі – усё, што гатуецца на алеі”.
Гісторыя сьвята Ханукі шчыльна злучана з гісторыяй габрэйскага народу. У 422 годзе да Нараджэння Езуса Юдэя страціла дзяржаўную самастойнасьць і стала часткай Пэрсыдскай дзяржавы. Пасьля сьмерці Аляксандра Македонскага Ізраіль пераходзіў пад уладу то эгіпецкіх манархаў, то да сiрыйскіх.
Антыох IV “Эпіфан” агнём і мячом распаўсюджваў грэцкую мову. Ён забараняў гебрэйскую традыцыю і Тору. Паўстаньне супраць яго ўзначаліў Ягуда. Калі гэбрэі ўвайшлі ў вызвалены Ерусалім і зайшлі ў храм, то пачалі шукаць там алей, каб запаліць сьвечкі.
Калі яны пабудавалі мiнору ў храме, то ім неабходны быў алей, каб яна гарэла. Яны знайшлі маленькі гарлачык зь пячаткай сьвятара. Налілі з яго ў менора, але алею магло хапіць толькі на адзін дзень. Аднак менора, ці, як яе яшчы клiчуць, ханукія (цi сямiсвешнiк), гарэла восем дзён. Вось мы цяпер і запальваем восем сьвечак. Сёньня – першую. У гэты дзень ямо пончыкі і аладкі, пасмажаныя на алеі. Гэтая гастранамічная частка зьвязвае нас з тым алеем у той мiнора.
У Менску ў Габрэйскім доме адбудуцца выставы і спэктаклі адмыслова ў дні Ханукі. Людзі з абмежаванымі магчымасьцямі будуць дэманстраваць сваю творчасьць. Фэстываль назвалі “Цуд-творчасьць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.