Кардыналу Анджело Содано, былому Дзяржаўнаму сакратару Святога Пасада, 23 лiстапада
споўнiлася 80 гадоў. Такiм чынам гэты вядомы герарх Каталiцкай Царквы пазбавiўся права
прыймаць удзел у канклаве, значыць абiраць Папу i быць абраным Папай. Кардынал
Содано нарадзiўся 23 лiстапада 1927 года ў iтальянскай вобласцi Пьямонте, вучыўся
ў семiнарыi горада Астi, потым у Рыме - у Грыгарыянскiм i Латэранскiм унiверсiтэтах,
дзе вывучаў тэалогiю i кананiчнае права. Быў высвячаны ў святары ў 1950 годзе, пасля
чаго выкладаў некаторы час у семiнарыi Астi. У 1959 быў прыняты на дыпламатычную
службу Ватыкана, скончыў Папскую дыпламатычную акадэмiю, працаваў сакратаром Прадстаўнiцтва
Ватыкана ў Эквадоры, Уругвае i Чылi. У 1968 годзе ён вярнуўся ў Рым, дзе напрацягу
дзесяцi гадоў служыў у Папскай радзе да публiчных спраў Царквы, якая потым зрабiлася
часткай Дзяржаўнага сакрытарыята Ватыкана. Па даручэнню тагачаснага Дзяржаўнага сакратара
Апостальскай сталiцы, кардынала Казаролi, наведваў з дыпламатычнымi мiсiямi Румынiю,
Венгрыю i Усходнюю Германiю. 30 лiстапада 1977 года ўказам Папы Паўла VI° быў
узведзены да бiскупскай годнасцi i накiраваны ў якасцi Апостальскага нунцыя ў Чылi,
дзе служыў 10 гадоў, выконваючы, у прыватнасцi, пасрэднiцкiя функцыi ў перагаворах
памiж Чылi i Аргентынай. У траўнi 1988 года Ян Павел II° назначыў кардынала Содано
сакратаром Папскай рады да публiчных спраў Царквы, а потым Сакратаром, у сакавiку
1989 года, пасля рэфармавання Рымскай курыi, сакратаром па зносiнах з дзяржавамi,
што адпавядае пасадзе мiнiстра замежных спраў. 1 снежня 1990 года ён узначалiў
Дзяржаўны сакрытарыят, а ў чэрвенi 1991 года быў узняты да кардынальскай годнасцi.
У красавiку 2005 года стаў дэканам калегii кардыналаў, змянiўшы на гэтай пасадзе
сучаснага Папу, кардынала Язэпа Рацынгера. Кардынал Андзело Содано пакiнуў пасаду
Дзяржаўнага сакратара 15 верасня 2006 года – яго наступнiкам стаў кардынал Тарчiзiо
Бертоне.