2007-12-03 15:50:20

Чарговыя старонкi з Кампендыўма сацыяльнай дактрыны Царквы.


б) Iнстытуты i дэмакратыя
408 Настаўнiцтва прызнае эфектыўнасць прынцыпа падзела ўладаў у Дзяржаве: “пажадана, каб кожная ўлада была ўраўнаважана iншымi ўладамi i iншымi сферамi кампiтэнцыi, якiя ўтрымлiваюць яе ў адпаведных межах. Такiм ёсць прынцып “прававой дзяржавы”, дзе пануе закон а не самавольства людзей”.
У дэмакратычнай сiстэме палiтычная ўлада мае адказнасць перад народам. Прадстаўнiчыя ворганы ўлады павiнны быць кантраляванымi з боку грамадства. Такi кантроль здзяйсняецца, перад усiм, праз свабодныя выбары, якiя дазваляюць грамадству абiраць, а таксама змяняць уласных кiраўнiкоў. Абавязак абраных – даваць справаздачу аб зробленай працы. I гэта ёсць важным элементам дэмакратыi. Гарантыяй выканання гэтага абавязка ёсць тэрмiн, на якi выбiраюць дэпутата.
409 У сваёй галiне (разпрацоўка законаў, дзейнасць па кiраванню i кантроль над ёй) абраныя павiнны займацца пошукамi i здзяйсненнем усяго таго, што можа быць карысным грамадскаму суiснаванню ў вогуле. Абавязак кiраўнiкоў даваць справаздачы народу зусiм не значыць, што прадстаўнiкi ўлады – проста пасiўныя выканаўцы волi выбаршчыкаў. Бо кантроль, якi здзяйсняецца грамадзянамi, не выключае пэўнай свабоды паўнамоцтваў, у межах якiх дзейнiчаюць абраныя, ставячы перад сабой пэўныя мэты: яны не залежаць ад партыйных iнтэрэсаў, але, у значна большай ступенi, ад функцыi iнтэграцыi i пасрэднiцтва дзеля больш велькага дабра, што ў’яўляе сабой адну з самых iстотных i неадрыўных мэтаў палiтычнай улады.
в) Маральныя кампаненты палiтычнага прадстаўнiцтва
410 Тыя, хто мае палiтычную адказнасць, не павiнны забывацца цi неацэньваць маральнае вымярэнне прадстаўнiцтва, якое складаецца ў iмкненнi падзяляць лёсы людзей i вырашаць сацыяльныя праблемы. У гэтай перспектыве адказнасць улады мае на ўвазе таксама зварот да дабрадзеяў, якiя спрыяюць выкарыстанню ўлады ў духу служэння (цярплiвасць, сцiпласць, памяркоўнасць, любоў, iмкненне да супрацоўнiцтва). Выкананнем абавязкаў уладавання займаюцца людзi, здольныя ў якасцi сапраўднай мэты сваёй дзейнасцi разглядаць агульнае дабро, а не прыстыж цi атрыманне асабiстых прывялеяў.
411 Сярод скажэнняў дэмакратычнай сiстэмы палiтычная карупцыя – адно з самых сур’ёзных, бо яна парушае адначасова i маральныя прынцыпы, i нормы сацыяльнай справядлiвасцi; перашкаджае функцыянаванню дзяржавы, адмоўна ўплывае на адносiны памiж урадам i народам; спрыяе росту недавера да дзяржаўных устаноў, паступова адштурхваючы грамадзянаў ад палiтыкi i яе прадстаўнiкоў, у вынiку чаго згаданыя ўстановы слабеюць. Такiм чынам, палiтычныя рашэннi прыймаюцца толькi дзеля iнтэрэсаў людзей, якiя маюць магчымасцi ўплываць на на гэтыя рашэннi i перашкаджаюць здзяйсненню агульнага дабра ўсiх грамадзянаў.
412 Дзяржаўная адмiнiстрацыя, на любым узроўнi – нацыянальным, рэгiянальным, мунiцыпальным – як iнструмент дзяржавы накiравана на служэнне грамадзянам: “Пастаўленае на служэнне грамадзянам, Дзяржава займаецца дабром народа, i забавязана рабiць гэта дзеля агульнага дабра”. З гэтым не супадае завышаная бюракратызацыя; яна iснуе, калi “установы, арганiзацыйна робяць сябе болей складанымi i маюць прэтэзу на кiраванне ўсiмi магчымымi галiнамi жыцця, у рэшце самi робяцца ахвярамi функцыяналiзма, бюракратыi, несправядлiвых асабiстых iнтэрэсаў i агульнай безадказнасцi”. Роля супрацоўнiкаў дзяржаўнай адмiнiстрацыi не павiнна ўспрыймацца як безадказная i бюракратычная дзейнасць, але як дапамога грамадзянам, што падаецца ў духу служэння.
г) Iнструменты палiтычнага ўдзелу
413 Задача палiтычных партый – спрыяць шырокаму ўдзелу i агульнаму доступу да грамадскай адказнасцi. Партыi заклiканы да iнтэрпрытацыi накiраванасцi грамадзянскiх iнтэрэсаў, накiроўваючы iх на агульнае дабро, даючы грамадзянам рэальную магчымасць удзельнiчаць у фармаваннi палiтычных рашэнняў. Партыi павiнны быць дэмакратычнымi па ўласнай унутранай структуры, здольнымi да палiтычнага сiнтэза i да праектавання.
Iнструментам палiтычнага ўдзелу з’яўляецца таксама рэферэндум, у якiм здзяйсняецца беспасрэдная форма доступа да прыняцця палiтычных рашэнняў. Бо iнстытут прадстаўнiцтва не выключае магчымасцi беспасрэдна далучаць грамадзянаў да прыняцця рашэнняў, якiя маюць асаблiвае значэнне для грамадскага жыцця.
414 Iнфармацыя – гэта адзiн з галоўных iнструментаў дэмакратычнага удзелу ў жыццi грамадства. Нiякi ўдзел немагчымы без ведання праблемаў палiтычнага складу, фактаў i прапануемых варыянтаў вырашэння. Неабходна забяспечыць рэальны плюралiзм ў гэтай дэлiкатнай галiне сацыяльнага жыцця, гарантуючы шматлiкасць формаў i iнструментаў у сферы iнфармацыi i камунiкацыi, ствараючы, з дапамогай адпаведных законаў, аднолькавыя ўмовы валодання такiмi iнструментамi i iх выкарыстання. Сярод перашкодаў для поўнай рэалiзацыi правоў на аб’ектыўную iнфармацыю асаблiвай увагi заслугоўвае тое, што кантроль над сродкамi масавай iнфармацыi бывае засяроджаны ў руках асобных людзей цi груп; гэты феномен можа прывесцi да небяспечных наступстваў для ўсёй дэмакратычнай сiстэмы, калi суправаджаецца ўмацаваннем сувязяў памiж дзейнасцю ўрада, фiнансавымi коламi i iнфармацыйнай сферай.







All the contents on this site are copyrighted ©.