2007-12-03 13:53:12

Папа Бэнэдыкт 16 адведаў рымскую бальніцу Сьвятога Яна Хрысьціцеля


Раніцай, ў нядзелю 2-га сьнежня, Сьвяцейшы Айцец прыбыў да гэтае нэўралагічнае бальніцы, якая ляжыць на пэрыфэрыях Вечнага Гораду, па дарозе на міжнароднае лётнішча “Фюмічыно”.Тут адслужыў Сьвятую Імшу для хворых, іхніх сем”яў ды для мэдычнага персаналу. У сваім казаньні Папа гаварыў аб хрысьціянскай надзеі.
“У спробах і хваробе Бог наведвае нас у асаблівы спосаб. Калі мы здамося Ягонай волі, зможам атрымаць сілу Ягонае любові.- сказаў Бэнэдыкт 16. Падкрэсьліў аднак, што бальніцы ды дамы апекі, ў якіх прабываюць церпячыя, могуць стацца ўпрывілеяванымі месцамі, дзе трэба даваць сьведчаньне хрысьціянскае любові, якая ўзмацоўвае надзею і ўзбуджае да братэрскае салідарнасьці. Чалавечая салідарнасьць павінна ісьці ў пары з глыбокім перакананьнем, што толькі Бог можа быць крыніцаю сапраўднае надзеі. Бэнэдыкт 16 дадаў, на заканчэньне свайго казаньня, што Сьвятая Імша зьяўляецца добраю нагодаю да сімвалічнага пераданьня Энцыклікі аб надзеі жыхарам Рыму, асабліва ўсіх хворым і церпячым.








All the contents on this site are copyrighted ©.