2007-12-03 13:57:16

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 2-га сьнежня


Пасьля павароту ў Ватыкан, а паўдні, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі і паломнікамі, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, на паўднёвай марыйнай малітве. У часе сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 сімвалічна перадаў усяму Каталіцкаму Касьцёлу ды ўсім людзям добрае волі сваю новую Энцыкліку аб хрысьціянскай надзеі. Сваё разважаньне прысьвяціў Адвэнту, які толька-што пачаўся. Новы Літургічны Год прыпамінае, што чалавек патрабуе аднаўленьня “ад унутра”, а адзінаю сапраўднаю навізною ёсьць Ісус Хрыстос. Таму веруючыя пастаянна жывуць надзеяю сустрэчы з Госпадам- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.
RealAudioMP3
Сёньняшняя нядзеля зьяўляецца найбольш адпаведным днём, каб ахвяраваць усяму Каталіцкаму Касьцёлу ды ўсім людзям добрае волі маю другую Энцыкліку, якую я вырашыў прысьвяціць менавіта тэме хрысьціянскай надзеі. Яна мае загаловак “Spe salvi”, таму што адкрывае яе сказ Сьвятога Паўла : “Spe salvi- facti sumus”- ( У надзеі мы збаўленыя”. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьлівае, што як у гэтым так і ў іншых фрагмэнтах Новага Запавету, слова “надзея” шчыльна спалучаецца са словам “вера”. Гэта дар, які пераменьвае жыцьцё таго, хто яго атрымлівае, як паказвае дасьведчаньне многіх Сьвятых. “У чым заключаецца гэтая надзея ( так вялікая і невыказаная, што загадвае нам сьцвярджаць, што ў “ёй” нашае збаўленьне?- запытаўся Папа. У сваёй істоце яна заключаецца на знаёмасьці Бога, на адкрываньні Ягонага сэрца- добрага і міласэрнага Айца--- паясьніў Папа.
Далей Бэнэдыкт 16 прыпомніў праўду, якая зьмешчаная ў Энцыкліцы, што навука не ў стане збаціць чалавека. “Збаўлівае яго толькі любоў, якая дабром і прыгажосьцю напоўнівае яго асаблістае і грамадзкае жыцьцё”. Адсюль вынікае, што канчатковую надзею гарантуе Бог, які адведаў нас у Ісусе Хрысьце”- сказаў Папа.









All the contents on this site are copyrighted ©.