2007-12-03 13:48:30

Апостальскі выікары каталіцкае Царквы для краін Арабійскага паўвострава (швейцарскага паходжання) біскуп Паўль Хіндэр адказаў на ліст мусульманаў да хрысціянаў.


Вядомае пасланне 138 мусульманскіх багасловаў лідэраў хрысціянскіх канфесій натхніла біскупа заклікаць мусульманскіх багасловаў зрабіць перагляд фундаменталісцкіх канцэпцый. На думку герарха католікаў для касцёла Арабійскага паўвострава неабходна вытлумачыцца якнайперш, ці аднолькава разумеецца любоў да Бога і бліжняга ў абедзвюх рэлігіях. Ён падкрэслівае, што хрысціяне разумеюць любоў да бліжнега з павагай годнасці, прызнаваннем права на свабоду асобы. Таксама нельга забывацца, што любоў уключае таксама і любоў да ворага, любоў і да тых, хто вызнае іншыя рэлігіі. Апостальскі вікары спалучае гэтую думку з тым фактам, што ў звароце мусульманаў да хрысціянаў няма ўспаміну аб юдэях. Біскуп скрушліва кажа, што ліст быў добрай нагодай для гэтага. Для хрысціянаў Езус не проста прарок, але Сын Бога Жывага ў адзінстве святой Тройцы.
Для даведкі:толькі ў Саўдаўскай Арабіі пражывае каля паўтара млна хрысціянаў, галоўным чынам, філіпінскага паходжання.







All the contents on this site are copyrighted ©.