2007-12-03 15:44:09

Апостальскi нунцый у Расii перадаў частку Святога Крыжа архiепiскапу Элiстынскаму i Калмыцкаму Зосiме.


23 лiстапада па запрашэнню Апостальскага нунцыя ў Расii, арцыбiскупа Антонiо Меннiнi, арцыбiскуп Элiстынскi i Калмыцкi Зосiма наведаў прадстаўнiцтва Ватыкана, якое знаходзiцца ў Маскве. Пад час спадкання яму была перададзена частка Жыватворнага Крыжа Пана.
Пераданая частка Крыжа мае 8 мiлiмiтраў вышыню i 4 мiлiмiтра ў шырыню. Частка яго залiта воскам, i знаходзiцца ў спецыяльнай раке.
Па словах монс. Меннiнi , “гэты дар – сведчанне павагi да Рускай Праваслаўнай Царквы i яе вернiкаў”.
На пачатку лiстапада арцыбiскуп Антонiо Меннiнi ўдзельнiчаў у свядкаваннi свята катэдры Элiсты i прысутнiчаў на паседжасннi Мiжрэлiгiйнай рады Калмыкii. Па словах арцыбiскупа, “падарожжа туды дало яму магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць, як адраджаецца царкоўнае жыццё на поўднi Расii”
Архiепiскап Зосiма падзякаваў монс. Антонiо Меннiнi за падарунак вялiкай святынi i запрасiў прадстаўнiка Папы зноў наведаць Калмыкiю.
Па блаславенству архiепiскапа Зосiмы рэшткi Крыжа Паньскага будуць знаходзiцца ў Казанскiм саборы i вернiкi будуць мець магчымасць ушанаваць iх.







All the contents on this site are copyrighted ©.