2007-12-01 10:44:27

Назначаны галоўны радактар афiцыйнай ватыканскай газеты.


Нядаўнее назначэнне вучонага-католiка Джованнi Марыя Вiан на пасаду галоўнага рэдактара афiцыйнай ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano” гаворыць аб новай эры для гэтага ватыканскага выдання, якое будзе мець у блiжэйшы час i поўную электронную версiю.
Газета была заснавана ў 1861 годзе па iнiцыятыве Папы Пiя IX°. Яна друкуецца на розных мовах, мае тыраж каля 3 тысяч экзэмпляраў. Выданне падае афiцыйнае стаўленне Апостальскага пасада да розных праблемаў, якiя iснуюць у свеце.
Газета не змяшчае на сваiх старонках рэкламу i аб’явы камерцыйнага характара, як гэта робяць iншыя газеты. Спадар Вiан мае намер падвысiць колькасць чытачоў газеты. На наступны дзень пасля свайго назначэння ён унёс iстотныя змены ў яе: другая i трэцяя старонкi, якiя раней былi прысвячаны iтальянскiм навiнам, цяпер паведамляюць аб мiжнародных падзеях.
Нованазначаны галоўны рэдактар плануе зрабiць газету больш дыскусыйнай, друкуючы на яе старонках розныя артыкулы на дэлiкатныя тэмы, якiя тычацца лiтургii, дыялога памiж веравызнаннямi, культурамi i рэформамi ў Рымскай курыi. Плануецца павялiчыць колькасць перакладзеных на розныя мовы аналiтычных артыкулаў i пашырыць “прысутнасць” газеты ў iнтэрнэте.
Дзяржаўны сакратар Ватыкана, кардынал Тарчызiо Бертоне, падтрымлiвае iнiцыятывы новага кiраўнiка газеты.







All the contents on this site are copyrighted ©.