2007-12-01 09:00:11

" Spe salvi" " ...Сучасны чалавек чакае аднаўлення страчанага раю не праз веру, але праз тэхнічна-навуковы прагрэс. Аднак, толькі надзея вызваляе чалавека..."


RealAudioMP3 У продаж на Захадзе паступіла новая Энцыкліка Папы Бенедыкта 16 "Надзеяй вызваленыя Spe salvi".Тычыцца яна ўсіх і кожнага - вернікаў і тых, што блукаюць у пошуку святла і Праўды. Менавіта для гэтага народжаная душа. І, навучае Папа, -душа павінна шукаць не "штосьці", але Кагосьці -Яго, Адзінасутнага."Сённяшні крызіс веры, - сцвярджае Святы Айцец, - гэта перш за ўсё крызіс хрысціянскае надзеі...На Богу мацуецца надзея, а не на тым, што прамінае ці можа быць аднятае.Сучасны чалавек чакае аднаўлення страчанага раю не праз веру, але праз тэхнічна-навуковы прагрэс. Аднак, толькі надзея вызваляе чалавека і дае хрысціянам пакінуць ўсё дзеля Любові Хрыстовай...і супрацьставіцца пераследванням ды нават мукам.Так не паддаюцца ўладзе ідэялогіі і яе прапагандыскіх органаў, і, такім чынам, стаюцца здольнымі штораз аднаўляць свет. Фундаментальная памылка Маркса ...у тым, што ў ягоным каралеўстве ЧАЛАВЕКА ён забыўся пра чалавека і ягоную свабоду!Меркаваў. што, направіўшы эканоміку, ўсё будзе ў парадку. Сапраўдная памылка- гэта матэрыялізм.
Прыкметаю хрысціянаў жа ёсць тое, што яны маюць будучыню: ведаюць, што жыццё не сканчваецца пустэчай."- Свяцейшы Айцец падкрэслівае, што хрысціянскае пасланне не толькі «інфарматыўнае», але і дзейснае, бо Евангелле — гэта ня ёсць аповед пра старажытныя рэчы, пра якія можна мець веды, але "такое пасланне, якое само па сабе выклікае падзеі і змяняняе жыццё."
 
Каментуючы новую Энцыкліку, прэсавы сакратар Бенедыкта 16 і дырэктар тэлерадыё- Ватыкана айцец Федэріко Ламбардзі рытарычна запытвае слухачоў:"..Які сэнс казаць пра вечнае жыццё? Хіба ж гэта толькі словы, якія выклікаюць нуду і закрываюць хрысціяніна ў ягоным індывідуалізме, выключаючы яго са свецкіх абавязкаў і адказнасці змагацца са злом ды ўдзельнічаць ў пераўтварэнні грамадства у каралеўства большай справядлівасці і свабоды праз сродкі навукі і рацыяналізму?
Папа цверда ўказвае на сапраўдную натуру надзеі, выяўлянай у гераізме мучанікаў і сведкаў веры розных эпох.., што падштурхвае да дыялогу між верай і рацыяй, да ўзаемнай дапамогі...
У гэтым дыялогу таксама й хрысціяне павінны самааналізаваць, у чым месціцца іхняя надзея, што яны маюць прапанаваць свету, а чаго не могуць...Неабходна, каб у самакрытыку сучаснага грамадства была ўключаная і самакрытыка хрысціянства, якое заўсёды павінна нанова вывучаць і разумець сябе самога, пачынаючы з уласных каранёў.
..".Неабходна мець сілы вынесці пакуту і адкрыць яе сэнс...вынесці жудасную праблему
зла ў свеце - якое дала рост сучаснаму атэізму. "
На заканчэнне айцец Федэріко дзякуе Папу за тое, што ў чарговы раз той цвёрда і пяшчотна ідзе з хрысціянскай прапановай да свету, прыгадвае асноўнае, на што часта рызыкуем забыцца, хаця ад гэтага залежыць наш уласны спосаб жыць і ўступаць у гэты свет.







All the contents on this site are copyrighted ©.