2007-11-30 12:04:58

У Польшчы здымаюць фiльм аб а.Ежы Папялушку.


У польскiм горадзе Закопане пачалi здымаць фiльм аб вядомым святары Ежы Папялушку. “Фiльм здымаецца ў кляштары законнiц-урсулiнак”, - сказаў на прэсавай канфярэнцыi рэжысёр i сцэнарыст фiльма Рафал Вячынскi.
“Айцец Ежы з моладдзю вясноў i ў восень часта бываў у Татрах, у Закапане i Букавiне. У законнiц урсулiнак ён жыў у пакоi, у якiм звычайна затрымлiваўся Кароль Вайтыла, калi прыязджаў у гарадок Падхале. Ён гуляў там па беразе возера “Морске Око” i мы плануем паказаць гэтыя прыгожыя мясцiны”, - зазначыў польскi рыжысёр.
Рафал Вячынскi паяснiў, што гэты фiльм будзе апавяданнем аб чалавеку, якi з простага вясковага хлопца стаў сiмвалам свабоды. У фiльме плануецца паведамiць гледачоў аб ягоным жыццi з маленства ў польскай правiнцыi, i перыяда фармавання яго паклiкання да трагiчнай смерцi.
Аўтары фiльма плануюць паказаць жыццё ксяндза Папялушка ў час падзей у Польшчы ў 70-80 гады мiнулага стагоддзя. Плануецца зрабiць здымкi ў розных месцах Польшчы, дзе бываў кс.Ежы.
Па словах рэжысёра, падрыхтоўка да фiльма цягнулася некалькi гадоў, на працягу якiх было сабрана шмат дакументаў i ўстаноўлены беспасрэдны кантакт з тымi асобамi, якiя асабiста ведалi а.Ежы.
Нарадзiўся ён у 1947 годзе, скончыў духоўную семiнарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў высвячаны ў святары славутым кардыналам Стэфанам Вышынскiм. У час забастовак у 1980 годзе займаўся пастырскай дзейнасцю сярод працаўнiкоў Варшавы, лiчыўся адным з духоўных пастыраў арганiзацыi “Салiдарнасць”.
19 кастрычнiка 1984 года а.Ежы быў забiты супрацоўнiкамi польскiх спецслужбаў. Цела яго было знойдзена ў рацэ непадалёк ад Вроцлава.
Паведамляецца, што фiльм выйдзе на экраны ў кастрычнiку наступнага года.







All the contents on this site are copyrighted ©.