2007-11-30 12:42:11

У Мінску падпісана ў прэзідыўме АН РБ Дэклярацыя сацыяльнага партнерства ў супрацьстаўленні распаўсюджання СНІДу(ВІЧ-інфекцыі). Кіраўнікі хрысціянскіх канфесій краіны паставілі свае подпісы пад дакумантам.


Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч ,будучы нядаўнаўна ў Рыме, казаў пра гатовасць падпісаць гэтае пагадненне, што й зрабіў 27 лістапада, адразу па прыбыцці ў Беларусь. З прывітаннем, акрамя яго, першым выступіў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт з Беларускай праваслаўнай Царквы; Генсакратар Саюза Эвангельскіх хрысціянаў-баптыстаў Віктар Нікадымавіч Круцько; прадстаўнік "Саюза Эвангелісцка-лютэранскіх грамадаў у РБ, пастыр Мікалай Ахрэмавіч Бадрусеў і на заканчэнне - упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Паўлавіч Гуляка. Гэта - працяг стратэгіі праекта "Уз'яднанне намаганняў хрысціянскіх Цэркваў у адказ на эпідэмію ВІЧ-СНІДу ў РБ", які падтрыманы прадстаўніцтвам ААН у Беларусі.Па ім мяркуецца рэгулярны абмен перадавымі сусветнымі тэхналогіямі ў галіне лячэння і прафілактыкі хваробы СНІДу, падвышэнне духоўна-маральнага аздараўлення насельніцтва як галоўнага спосабу пазбягання распаўсюджання хваробы. Дарэчы, пра гэта расказаў у нас у рэдакцыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч рыхтуючыся да так важнай сустрэчы ў Мінску. Прыпомнім фрагмент яго інтэрв'ю.







All the contents on this site are copyrighted ©.