2007-11-30 12:45:45

Дар Папы Бэнэдыкта 16 для Патрыярха Барталамея І-га


30-га лістапада Праваслаўная Царква Канстантынопаля ды іншыя Праваслаўныя Цэрквы, якія прытрымліваюцца Новага Стылю, ўшаноўваюць Сьвята Апостала Андрэяя (Першапкліканага) , брата Пятра. З гэтае нагоды ў Істамбул (Турцыя) прыбыла дэлегацыя Апостальскай Сталіцы, на чале з кардыналам Вальтэрам Каспэрам, Старшынёю Папскае Рады да Спраў Адзінства Хрысьціян. Дэлегацыя ўдзельнічала ў Літургіі ў Фанар, сядзібе Канстантынопальскага Патрыярха. Пасьля Сьвятой Імшы ў сядзібе Патрыярхату , кардынал Каспэр перадаў пасланьне Папы Бэнэдыкта 16-га да Барталамея І-га. Папа перадаў таксама Патрыярху як дар копію мазаікі з Базылікі Сьвятога Віталіса, што знаходзіцца ў Равэнне, ў Італіі. Гэтая копія мае ўвекавечыць першую гадавіну сустрэчы Папы Рымскага з пачэсным кіраўніком сусьветнага праваслаў”я, якая адбылася з нагоды паломніцтва Бэнэдыкта 16-га ў Турцыю.










All the contents on this site are copyrighted ©.