У Рыме пройдзе спатканне, прысвячаная правам чалавека.
- Святы Пасад мае намер аб’яднаць высiлкi каталiцкiх арганiзацый з мэтай стварэння
мiжнароднай групы ў справе абароны праў i годнасцi людзей. Дзеля гэтага з 30 лiстапада
да 2 снежня ў Рыме пройдзе спатканне пад назвай “Форум неўрадавых каталiцкiх устаноў”,
склiканае па iнiцыятыве кардынала Тарчызiо Бертоне. Акрамя прадстаўнiкоў больш за
100 арганiзацый, якiя маюць вялiкi ўплыў, у сустрэчы прыймуць удзел Сакратар па справах
сувязяў з дзяржавамi пры Ватыканскiм Дзяржаўным сакратарыяце арцыбiскуп Домiнiк Мамбертi
i сталы наглядальнiк Апостальскай сталiцы пры ААН, арцыбiскуп Чэлiсцiно Мiльоре. Пад
час канфярэнцыi “Апостальская сталiца – голас чалавечых праў у мiжнародных арганiзацыях,
якая прайшла 21 лiстапада ў Рыме, сакратар аддзелу па сувязях з дзяржавамi, монс.
Петро Паролiн, заявiў, што дзякуючы iснаванню Апостальскага Пасада Каталiцкая Царква
з’яўляецца “адзiнай рэлiгiйнай установай, якая можа працягваць дыпламатычныя адносiны
i займацца мiжнародным правам”. Ён указаў пры гэтым на вялiкiя высiлкi, якiя Каталiцкая
Царква прыкладае да абароны жыцця i сямьi, барацьбы з маральным рэлятывiзмам, якi
выкарыстоўваецца як база дэмакратыi, абарона рэлiгiйнай свабоды, усталявання мiра,
бяспекi i абароны навакольнага асяроддзя.