2007-11-29 13:40:23

Мы паведамлялі пра важныя царкоўныя крокі па барацьбе са СНІДам у Беларусі. А сёння з Украіны паведамілі, што УГКЦ правяла такога роду Канферэнцыю непадалёк ад Львова.


Адно з 1-х месцаў у Еўропе па распаўсюджанню СНІДу займае менавіта Украіна. "Душпастырскі адказ на распаўсюджанне СНІДу-ВІЧ-інфенкцыі" - назва сходу. Яе зарганізаваў сакратарыят Вярхоўнага грэка-каталіцкага Арцыбіскупа сумесна з царкоўнай Камісіяй па справах духоўнага наталення УГКЦ, каталіцкай міласэрднай арганізацыяй "Карітас Украіны " пры падтрымцы Аб'яднанай тэматычнай праграмы ААН. Акрамя святых айцоў і міранаў грэка і рыма-каталіцкай Царквы, у сходзе прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх структур аховы здароўя. Акрамя практычных пытанняў па прафілактыцы і лячэнні ВІЧ-інфекцыяваных размова ішла і пра адчужэнне няшчасных хворых і носьбітаў інфекцыі на розных узроўнях грамадства. Было дамоўлена разам займацца тлумачэннем праблемы кантакту. Былі запрошаныя да тлумачальнай работы царкоўныя дзеячы, якія маюць самы высокі ўзровень даверу ў грамадстве.







All the contents on this site are copyrighted ©.