2007-11-29 14:11:53

Масква-Ватыкан: меркаваньні аб экумэнізме



Што-раз меншымі стаюцца шанцы сустрэчы Папы Рымскага з Маскоўскім Патрыярхам. Айцец Ігар Выжанаў, з Аддзяленьня Вонкавых Кантактаў Маскоўскага Патрыярхату адвяргнуў усе прэсавыя спэкуляцыі на гэтую тэму. Яны спалучаліся з выказваньнем кардынала Каспэра, які сьцвердзіў, што такая сустрэча палепшыла б адносіны паміж католікамі і праваслаўнымі.
Заявы, якія складаюць прадстаўнікі Ватыкану для прэсы, гэта кантакты з іхняю прэсаю, але не з праваслаўнаю. Калі хочуць штосьці нам сказаць, хай гавораць нам непасрэдна. Мы не патрабем такіх інструмантаў, каб даваць сабе сыгналы»- сказаў прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату.
Айцец Ігар Выжанаў зноў паьцвердзіў магчымасьць сустрэчы Рымскага Папы з Маскоўскім Патрырхам, але пасьля зьдзяйсьненьня некалькі ўмоваў. Залічыў да іх развязку напружанае сітуацыі паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Заходняй Украіне ды «канчатковае ўрэгуляваньне праблемы дзейнасьці каталіцкага духавенства на тэрыторыі Расеі ды краін Супольнасьці Незалежных Дзяржаў, каб ведзенае імі душпастырства тычылася толькі католікаў і не было місіяю адносна праваслаўных».








All the contents on this site are copyrighted ©.