2007-11-29 13:36:12

"Cлоўнік праваслаўнага паломніка" - так называецца новае выданне паломніцкага Цэнтра Маскоўскага Патрыярхата. Зборнік прысвечаны, ў першую чаргу, карыснай прыкладной інфармацыі для ўсіх, хто пускаецца ў дарогу да святыняў хрысціянства.


Як гаворыцца ў прынагодным паведамленні выдавецтва, гэта першае такога роду выданне. Ягоны друк выкліканы маштабамі святых пілігрымак: толькі на месцы Сусветнага пакланення штогод мэтанакіравана выязджае 100 000 расіянаў. Для ўсіх праваслаўных паломнікаў па Расіі створана 140 спецыялізаваных царкоўных службаў, трэць з якіх - дыяцазальнага ўзроўню. Выйсце новай кніжкі прымеркавана да 4 Праваслаўнай канферэнцыі па паломніцтву, што адбываецца ў Маскве напрыканцы лістапада. У прыватнасці. на канферэнцыі паведамлялася, што ў год да святыняў РПЦ на тэрыторыі Расіі штогод робяць паломніцтвы да 3 млнаў чалавек.Адзін мільён малітоўных вернікаў штогод наведвае Тройца-Сергіеву Лаўру. Як адзначыў для журналістаў епіскап Егор'еўскі Марк на прэзентацыі "Слоўніка", ў ім адлюстраваная кароткая інфармацыя па гісторыі, архітэктуры, а таксама карысныя парады аб зручным руху, месцах пражывання і іншых базавых катэгорыях. Асобна падаюцца старонкі з царкоўнай тэрміналогіяй. Стваральнікі спадзяюцца на поспех і будуць ужываць новыя парады канферэнцыі для наступнага выдання.







All the contents on this site are copyrighted ©.