2007-11-28 14:28:13

Агульная Аўдыенцыя Папы ў сераду 28 лістапада.Катэхеза,клопат аб людзях,што напаткалі праблему СНІДу, прывітанні маладажонам,яктаксама хворым і адзінокім, каб мелі сілы жыць малітваю - змест аўдыенцыі гэтага тыдня.


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй катахэзе Папа працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Гаварыў аб Сьвятым Эўфрэме Сырыйцу.
RealAudioMP3
Нарадзіўся ён у Нісібіс каля 306-га году ў хрысьціянскай сям”і. Быў дыяканам, вёў паслугу ў сваёй дыяцэзыі да 363-га году. Калі Нісібіс занялі Пэрсы Эўфрэм эміграваў у Адэсу дзе працягваў сваю прапаведніцкую дзейнасьць. Памёр у 373-м годзе, калі быў заражаны ад хворых, якім служыў. Ёсьць найбольш вядомым і цэненым сырыйскім старахрысьціянскім пісьменнікам- сказаў далей Папа у сваёй сёньняшняй катахэзе. Умеў спалучаць тэалогію з паэзіяю. Напісаў многа твораў прозаю, напрыклад палемічныя пісьмы і камэнтарыі да Бібліі але найбольшаю часткаю ягонае літаратурнае спадчыны зьяўляюцца казаньні, напісаныя ў форме паэзіі ды гімны. Яны былі чытаныя і сьпяваныя ў часе Літургіі- працягваў Сьвяцейшы Айцец. Былі нязвычайна пасьпяховым спосабам перадаваньня Праўдаў Веры, асабліва тых, якія тычыліся Таямніцы Уцелаўленьня і Адкупленьня. Падкрэсьліваў ролю Марыі ў збаўленьні. Многа ўвагі- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа- Эўфрэм прысьвяціў годнасьці жанчын. Традыцыя назвала яго сядзібаю Духа Сьвятога

Затым Папа зрабіў заклік за хворых на СНІД.
RealAudioMP3 1-га сьнежня прыпадае Сусьветны Дзень супраць СНІД-у. Я духоўна блізка тых, якія церпяць з прычыны гэтае жудаснае хваробу, як таксама іхніх сем”яў, асабліва тых, што страцілі кагосьці з прычыны СНІД-у. Усіх запэўніваю пра маю малітву.- сказаў Бэнэдыкт 16.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх в ернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.