2007-11-27 13:47:37

Плошчы гістарычнага цэнтру Рыма ў зоне Зацібер'я (Трастэверэ)ў гэтыя дні запоўненыя вялізнымі стэндамі. На іх - малюнкі ,зробленыя інвалідамі. Менавіта аб гэтым клапоціца падраздзялення таварыства св. Эгідыя "Рух сяброў".


Як расказвае ягоны кіраўнік - свецкі энтузіяст Стэфано Капаруччі, яны стаяць на мэце абагрэць людзей з абмежаванымі магчымасцямі і дапамагчы адкрыць ім свае таленты. Цяпер рымская выстава ўключае працы па тэме дзяцінства. Яна так і называецца "Дзеці света.Свет дзяцей." У экспазіцыі, якая "выязджае" штораніцы з хавальнікаў на плошчы і размяшчаецца ў невялікіх прыватных музеях цэнтра горада - 330 твораў. Спансарызуе ініцыятыву муніцыпалітэт Вечнага горада і шматлікія каталіцкія арганізацыі, а таксама музеі і прадпрыемствы. Многія з твораў зроблены людзьмі, якія трымаюць пэндзель не ў руках. але ў роце ці нагаў. каленях ці пальцах. Некаторыя мастакі не могуць размаўляць, дык раскрываюць свой выпакутаваны свет праз мастацтва. Карціны тычацца розных тэм і выкананыя ў розных стылях. Некаторыя з іх пераўтворацца ў паштоўкі да Раства Хрыстовага, і кожны можа, купіўшы іх, унесці свой уклад у падтрымку мастакоў-інвалідаў. На цяперашняй выставе асабліва вызначаецца класічная ікона Багамаці з немаўляткам Езусам.







All the contents on this site are copyrighted ©.