Прафесар Папскага Усходняга iнстытута сустрэўся з навучэнцамi Маскоўскай праваслаўнай
духоўнай семiнарыi.
20 лiстапада Маскоўскую духоўную акадэмiю наведаў вядомы айцец-езуiт прафесар Роберт
Тафт, аўтар шматлiкiх даследванняў у галiне ўсходняй лiтургii. Прафесар Тафт напiсаў
каля 800 навуковых прац. Доўгi час ён выкладаў у Папскiм Усходнiм iнстытуте ў Рыме. Пад
час наведвання акдэмii а. Роберт выступiў перад студэнтамi акадэмii з лекцыяй на тэму
“На зыходзе iмперыi: фармаванне фiнальнага вiзантыйскага лiтургiчнага сiнтэза ў Канстантынопальскiм
патрыярхаце”. “Лiтургiя ў вiзантыйцаў з’яўлялася запаўненнем разрыву памiж Богам
i чалавекам”, - зазначыў а. Тафт. Ён паяснiў гэту сваю думку прыкладам з iншай лiтургiчнай
традыцыi: фрагментам Сiкстынскай капеллы Мiкеланджело Буанароттi – “Стварэнне чалавека”,
у якiм датыканне пальцаў Бога i Адама ёсць сiмвалам Богаслужбы – рэальнай магчымасцi
аб’яднання з Богам. “Богаслужба, - дадаў а. Роберт Тафт, - з’яўляецца iмпульсам накiраванасцi
людзей да Бога i яго вяртаннем у якасцi дароў Духа” У размове са студэнтамi было
таксама закранута пытанне аб атсутнасцi эпiклезы (паклiканнi Святога Духа) у рыма-каталiцкай
традыцыi. На думку прафесара Тафта гэта сведчыць аб старажытнасцi латiнскага рыту
i тым, што на Захадзе не было багаслоўскiх дыскусiй аб Боскасцi Святога Духа, такiм
чынам сцвярджаць гэту iсцiну заходнiя богасловы не былi прымушаны.