2007-11-26 13:27:44

Патрыярх Бабілонскі для халдэяў - старажытнай грамады католікаў Іраку, атрымаўшы з рук Папы Рымскага высачэйшы тытул кардынала на Каскісторыі ў прайшоўшую суботу, падкрэсліў для СМІ:"Гэта надае годнасці ўсяму іракскаму народу і, спадзяюся, пойдзе на карысць усяе краіне".


Мар Эмануэль Трэці Дэллі сцвердзіў таксама, што будзе на службе для ўсіх іракцаў - хрысціянаў і мусульманаў, без падзелу. Гаворачы далей пра становішча хрысціянскіх вернікаў у краіне, Халдэйскі Патрыярха з Багдада расказаў журналістам, што іхныя пакуты такія ж самыя, як і мусульманаў. Разбураныя не толькі цэрквы, але й мячэці - ні многа ні мала 134! Аўтабомбы абсалютна не разбіраюць мэты і забіваюць ўсіх запар, ня гледзячы на этнічнае ці рэлігійнае паходжанне. "Зараз,- падкрэсліў хрысціянскі герарх шматвыпрабаванага Іраку, - сітуацыя крыху палепшваецца. Многія хрысціянскія сем'і вяртаюцца да саіх хат. Нават паступова пачынаюць адчыняцца цэрвы. Гэта ёсць робкім знакам надзеі, а мы, хрысціяне ёсць дзецьмі надзеі!"
У самім Іраку навіна аб ўзвядзенні Патрыярха Халдэйскага Эмануэля Трэцяга ў годнасць кардынала атрымала вялікі станоўчы розгалас. На цырымоніі ў базіліцы святога Пятра ў Рыме прысутнічалі ажно дзве ўрадавыя дэлегацыі на чале з іракскім Міністрам па правах чалавека - спадарыняй-хрысціянкай, шматлікія журналісты нацыянальных выданняў ,радыё і тэлебачання.







All the contents on this site are copyrighted ©.