2007-11-26 13:01:48

Заклік Папы ў справе канфэрэнцыі, якая адбудзецца ў Аннаполіс, ЗША


Перад адгаварэньнем багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” Сьвяцейшы Айцец зрабіў заклік да малітоўнае падтрымкі міжнароднае канфэрэнцыі ў справе міру на Блізкім Усходзе. Ватыканскі Прэсавы Прадстаўнік пацьвердзіў, што Апостальская Сталіца была запрошана да ўдзелу ў гэтай сустрэчы на Вярхах.
RealAudioMP3
У найбліжэйшы аўторак ў Аннаполіс у ЗША, Ізраіль ды Палестына, пры дапамозе міжнароднае супольнасьці, намерваюцца ўзнавіць працэс перагавораў, каб выпрацаваць справядлівую і канчатковую развязку канфлікту, які ад 60-ці гадоў пакрывае крывёю Сьвятую Зямлю, прыносячы абодвум народам многа сьлёзаў ды цярпеньняў- сказаў Папа. Прашу вас- зьвярнуўся Сьвяцейшы Айцец да прысутных вернікаў- далучыцца да дня малітвы, які абвясьціў Эпіскапат ЗША, каб выпрасіць ў Божага Духа міру для гэтага так дарагога нам рэгіёну ды дару мудрасьці і адвагі для ўсіх удзельнікаў гэтае важнае сустрэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.