2007-11-24 13:01:43

Хрысціянская надзея ў адносінах да сучаснай філасофіі і выкліку веры. Такая тэма новай Энцыклікі Папы Бенедыкта 16, якая будзе ім падпісаная да друку напрыканцы гэтага месяца. "Выратаваныя надзеяй" - такі ў яе тытул


Кард. Тарчизио Бертоне,Дзяржаўны сакратар Ватыкана, паведаміў прадстаўнікам друку і телекамунікацый, што навучальны дакумант налічвае 65 старонак. Назва ўзятая з паслання апостала Паўла да Рымлянаў. Папа працаваў над канчатковым варыянтам твору ў часе свайго сёлетняга летняга водпуску, адначасова робячы прыкіды на новую працу, якая будзе развіваць ідэю хрысціянскай надзеі дачыненні да сацыяльнай тканкі сучаснага чалавецтва. Даты выхаду ў свет новых кніг будзе аб'яўляцца дадаткова.







All the contents on this site are copyrighted ©.