2007-11-24 13:00:39

У суботу 24-га лістапада ў Ватыкане адбылася Публічная Звычайная Кансысторыя


Напярэдадні ўрачыстасьці Госпада Нашага Ісуса Хрыста- Валадара Сусьвету, якую Касьцёл будзе ўшаноўваць ў нядзелю 25-га лістапада, у суботу раніцай ў Базыліцы Сьвятога Пятра адбылася Публічная Кансысторыя, ў часе якой Папа Бэнэдыкт 16 паднёс да годнасьці кардыналаў 23х Пралатаў Каталіцкай Царквы. Сярод іх былі, сярод іншых, монс. Сандры - Прэфэкт Кангрэгацыі для Усходніх Цэркваў, монс. Кордэс - Прэзыдэнт Папскае Рады “Кор Унум”, монс. Рылко ( па нацыянальсьці паляк)- Прэзыдэнт Папскае Рады да спраў сьвецкіх асоб ды монс.Баняско- старшыня Эпіскапскае Канфэрэнцыі Італіі.
У сваёй прамове да новых кардыналаў Папа сказаў:
RealAudioMP3 (Голас) :-У гэтай Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра, сэрцы хрысьціянскага сьвету, аднаўляецца сёньня знамянальнае ды ўрачыстае царкоўнае здарэньне: менавіта Публічная Звычайная Кансысторыя, ў часе якой 23 новыя Пралаты атрымалі кардынальскія берэты на знак тытулярных сталіц. Гэта здарэньне,- працягваў Сьвяцейшы Айцец,- якое выклікае надзвычайныя эмоцыі, і не толькі для тых, што ад сёньня сталі членамі Кардынальскае Калегіі, але для ўсяго Каталіцкага Касьцёла, які цешыцца з гэтага знаку адзінства католікаў. Сёньняшняя ўрачыстасьць жадае падкрэсьліць значэньне заданьняў, да якіх пакліканыя новыя кардыналы, цесна супрацоўнічаючы з Наступнікам Сьвятога Пятра, яктаксама запрашае Божы Народ маліцца за новых Кардыналаў, каб у сваім служэньні заўсёды былі вернымі Хрысту аж да аддаваньня, калі трэба, свайго жыцьця за Яго ў імя Эвангэльля.
Будзьце Апосталамі Госпада,- зьвярнуўся Папа Бэнэдыкт 16 да новых кардыналаў,- які ёсьць Любоў”ю, ды будзьце сьведкамі эвангэльскай надзеі: гэтага чакае ад вас хрысьціянскі народ. Сённяшняя ўрачыстасьць падкрэсьлівае вялікую адказнасьць, якая ляжыць на кожным з вас.
Заўтра,- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа да новых кардыналаў,- у гэтай самай Базыліцы буду мець радасьць адслужыць з вамі Эўхарыстыю ды надзяліць кожнаму з вас кардынальскі пярсцёнак. Гэта будзе нагода яшчэ раз выявіць нашую еднасьць ў Хрысьце ды аднавіць разам жаданьне служыць Яму з вялікаю шчодрасьцю."
Пасьля сёньняшняе ўрачыстасьці лік Кардынальскае Калегіі павялічыўся да 201 членаў.
RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.