2007-11-23 11:16:03

У Кiеве адкрылася выстава, прысвячаная генацыду украiнцаў у сталiнскiя часы.


Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка прыняў удзел у адкрыццi выставы “Украiна памятае! Голадамор 1932-1933 гадоў – генацыд украiнскага народа”, якая праходзiць у палацы мастацтва “Украiнскi дом”.
Прэзiдэнт упэўнены, што сучасная Украiна, яе ўлада, людзi, абавязаны зрабiць усё, каб у поўнай меры выявiць маштабы Голадамора i рэпрэсiй.
Прэзiдэнт Юшчанка падкрэслiў, што людзям, якiя загiнулi ў згаданыя гады, “што без малiтвы i крыжа былi закапаныя ў канавы”, сёняшнее пакаленне павiнна аддаць павагу. “Першае пытанне, якое мы павiнны задаць – гэта патрэбаваць ад кожнага абсалютна прастой, чалавечай рэакцыi: ушанаваць памяць нявiнных ахвяраў у 1932 – 1933 гадах”, - зазначыў кiраўнiк Украiны.
Мэтай выставы з’яўляецца асвячанне генацыда ўкраiнцаў бальшывiкамi ў сталiнскiя часы. Аналагаў падобным дзеянням у гiсторыi чалавецтва практычна няма, бо iнструментам знiшчэння людзей быў абраны голад.
На выставе прадстаўлены дакументы членаў партыйных i дзяржаўных ворганаў улады, якiя мелi дачыненне да арганiзацыi Голадамора i якiя разумелi тое, што робяць.







All the contents on this site are copyrighted ©.