2007-11-23 11:20:34

Кардынал Бэртонэ аб экумэнізме.


“Каталіцкі Касьцёл мае надзею на разьвіцьцё дыялогу з Праваслаўнаю Царквою ды давер, што ўнутраныя праблемы праваслаў”я можна будзе развязаць ў поўным адзінстве паасобных Цэркваў”- сказаў кардынал Бэртонэ. Ватынскі Дзяржсакратар 22-га лістапада даў інтэрв”ю італьянскай каталіцкай газэце “Авэнірэ”. У ім падкрэсьліў, што Папа Бэнэдыкт 16 прывязвае вялікую ўвагу да дыялогу з іншымі Цэрквамі і хрысьціянскімі супольнасьцямі. Побач жаданьня поўнага адзінства, Папа ўказвае таксама абавязкі вернасьці праўдзе. Намагаецца пра сапраўднае ўвядзеньне ў жыцьцё навукаў Другога Ватыканскага Сабору. Далей кардынал Бэртонэ ў сваім інрэрв”ю падкрэсьлівае, што ў намаганьнях аб адбудове поўнага адзінства паміж Каталіцкім Касьцёлам а Праваслаўнаю Царквою ёсьць больш надзеяў чым неспакояў








All the contents on this site are copyrighted ©.