2007-11-23 14:01:20

Актыўны ўдзел у працах мінскага кінафестываля "Лістапад" і яго меньшага брата "Лістападзіка" прымаюць студэнты Інстытута тэалогіі Белдзяржуніверсітэта і выхаванцы нядзельных школ праваслаўных і каталіцкіх цэркваў сталіцы.


Асабліва шмат дзятвы было ў Доме Міласэрднасці, дзе малым гледачам паказалі старыя добрыя карціны і мульцікі, а на пытанні дзяцей і падлеткаў адказалі стваральнікі і акторы з фільмаў "Чырвоная шапачка", "Бураціна" , лялечных і маляваных анімацыйных стужак. Гарачая дыскусія адбылася ў мурах Дома Міласэрднасці пры праглядзе конкурснай стужкі "Актрыса" рэжысёра Гаварухіна. На пытанні студэнтаў-тэолагаў і членаў дыскусійнага клуба Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Кірылы і Мятода адказаў актор Віктар Сухарукаў.
Падыходзіць да канца чарговае кіна-свята, якое на гэты раз мела рэкордную колькасць гасцей: кінематаграфісты 42 краін пажадалі ўдзельнічаць у мінскім кінафестывалі.Гледачы парадаваліся новым адкрыццям і асабіста пазнаёміліся з любымі акторамі і рэжысёрамі, атрымалі ад іх аўтографы і адказы на пытанні. Як заўважыў напрыканцы славуты і сапраўды народны артыст Расціслаў Янкоўскі - бясменны старшыня мінскага фестывалю, "Лістапад" для яго стаўся сапраўдным сябрам, які дае новыя творчыя сілы і радасць. Менавіта такую задачу - дарыць надзею, бадзёрасць і радасць - і ставіць майстар перад сабою для служэння галоўнай асобе - гледачу.







All the contents on this site are copyrighted ©.