2007-11-22 14:02:12

Прайшла прэзентацыя новага ватыканскага дакумента, прысвячанага каталiцкай адукацыi.


Кардынал Грахалеўскi, якi ўзначальвае Кангрэгацыю да спраў каталiцкай адукацыi, заявiў, што ў адукацыйнай галiне iснуюць вялiкiя праблемы. У той час, калi каталiцкая адукацыя накiравана на тое, каб рэагаваць на зло гэтага свету: суб’ектывiзм, маральны рэлатывiзм i нiгiлiзм, выкладчыкi каталiцкiх навучальных устаноў адчуваюць дэматывацыю i фрустрацыю з боку кіраўнікоў і калег у галiне адукацыi.
Гэта заявiў 20 лiстапада кардынал Зенон Грахалеўскi, прэзентуючы дакумент пад назвай “Выхоўваць разам у каталiцкай школе. Падзеленая мiсiя святароў i свецкiх вернiкаў”. Згаданы дакумент быў выпрацаваны Кангрэгацыяй, якую ўзначальвае кардынал Грахалеўскi.
Ён зазначыў, што ў свеце iснуе каля 250.000 каталiцкiх навучальных устаноў, у якiх вучацца прыкладна 42.000.000 асобаў.
“Прапанаваць iдэi да разважання аб выхаваўчай дзейнасцi, якая падзяляецца памiж святарамi i свецкiмi вернiкамi – гэта асноўная мэта новага ватыканскага дакумента, якi накiраваны на тое, каб фармаваць i накiроўваць свецкiх вернiкаў i святароў у iх каталiцкай адукацыi “, - зазначыў кардынал. – “Хаця ж у апошнi час назiраецца тэндэнцыя скарачэнне колькасцi рэлiгiйных устаноў, якiя кiруюцца законнiкамi, што тлумачыцца скарачэннем членаў законнiцкiх суполак”, - сказаў кардынал Зенон Грахалеўскi.







All the contents on this site are copyrighted ©.