2007-11-22 13:56:34

Віншаваньні харыстам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзыі


Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры, усе, хто праслаўляе Пана сваім спевам!
Ад усяго сэрца вітаю вас і віншую са святам харыстаў, які адзначаецца ў дзень святой Цэцыліі, панны і мучаніцы.
Тут, у Рыме, дзе ў катакомбах святога Калікста была пахавана апякунка царкоўных спеваў св. Цэцылія, я ў малітве яднаюся з вамі і праз заступніцтва вашай апякункі выпрошваю для вас шчодрасці Божых ласкаў. Словамі псальміста — “Спявайце Пану новую песню” (пар. Пс 32, 3) — хачу пажадаць, каб вы заўсёды былі новымі, поўнымі хрысціянскіх цнотаў людзьмі, а сваім прыгожым і натхнёным спевам, па словах св. Аўгустына, памнажалі малітву Божага народа ў нашых святынях і дапамагалі будаваць новы, поўны духоўнай радасці і шчасця, свет.
З малітваю, удзячнасцю за вашае служэнне Касцёлу і благаслаўленнем
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Рым, 20 лістапада 2007 г.
Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.