2007-11-21 14:48:51

У Еўрапарламенте абмяркоўваюць становiшча хрысцiянаў на Блiзкiм Усходзе.
Падрыхтаваны дакумант прапануе падрабязнае паданне асобных фактаў парушэння правоў вернiкаў i мае канкрэтную мэту – унесцi згаданыя праблемы ў праграму дапамогi Еўрасаюза, бо Еўропа з’яўляецца самым вялiкiм дабрачынцам у свеце.


“Маюць месца сур’ёзныя эпiзоды, у вынiку якiх хрысцiянскiя i iншыя рэлiгiйныя суполкi на Блiзкiм Усходзе знаходзяцца ў крытычнай сiтуацыi”, - такую заяву зрабiў Еўрапарламент 15 лiстапада. Iдэя выданай рэзалюцыi належыць вiце-прэзiдэнту Марiо Мауро, якi прапанаваў разгледзiць гэтыя эпiзоды ў шырокiм кантэксте: ад прыгнёту да забойстваў, а таксама сiтуацыi, што прымушае людзей эмiграваць пры адсутнасцi бяспекi. Гутарка iдзе аб сектары Газа, Фiлiпiнах, Iраке, Пакiстане, Турцыi i Судане. Як зазначыў сп.Мауро, гэты тэкст з’яўляецца таксам спробай вырашэння праблемы, якая б пераадолела бар’ер традыцыйнай “палiткарэктнасцi”, а менавiта, барацьбы за права ўсiх меншасцяў, акрамя хрысцiянскiх. Як адзначыў у адным з iнтерв’ю Марiо Мауро, дакумент не выпадкова быў складзены напярэдаднi Мiжкультурнага года, якiм Еўрапейскi саюз азначыў 2008 год. Па меркаванню дэпутата, супольная культура, узаемнае дзеянне культур значыць, што культурныя асаблiвасцi iснуюць разам, жывуць абок i не перашкаджаюць адна iншай.







All the contents on this site are copyrighted ©.