2007-11-21 14:18:52

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 21-га лістапада


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прысутнічала на ёй многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Папа працягваў свой цыкл катахэзаў пра Айцоў Царквы.
RealAudioMP3 У 4-м стагоддзі на Блізкім Усходзе на мяжы Сьвятой Зямлі, Лібану аж па Мэзапатанію, з вялікаю пасьпяховасьцю разьвінулі сваю дзейнасьць хрысьціянскія Супольнасьці Сырыйскае Царквы. Надзвычайную пазіцыю ў гэтай Царкве меў пісьменнік, аскет Афрагат, якога называлі таксама персіцкім мудрацом. Менавіта яму- сказаў Папа- прысьвячаем сёньняшнюю катахэзу. Дзейнічаў у перашай палове 4-га стагоддзя ў рэгіёне Нінівы-мосум. Паводле некаторых крыніц Афрагат быў кіраўніком манастыра а нават атрымаў біскупскія сьвядчыны. Напісаў 23 досьледаў, ў якіх абмяркоўваў многа пытаньняў, што тычыліся хрысьціянскага жыцьця: менавіта веры, збаўленьня, цнотаў, грахоў, малітвы, пакорнасьці, пакуты, аскезы. Падкрэсьліваў, што пакорлівасьць вядзе верных да прастаты жыцьця, цярплівасьці, мудрасьці, пагоднасьці духа, міру і міласэрнасьці. Адносна малітвы прыпамінаў- сказаў на заканчэньне сваёй сёньняшняй катахэзы Бэнэдвыкт 16—што сваю паўнату асягае яна тады, калі Хрыстос знаходзіцца ў сэрцы чалавека і вызваляе ў ім духа любові бліжняга.

Затым Папа зрабіў заклік за афрыканскую дзяржаву Самалі заклікаючы, каб міжнародная супольнасьць прыйшла з дапамогаю гэтай ўбогай краіне, ў якой пашыраецца беднасьц ды грамадзкая няпэўнасьць.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.
Вяртаючыся з Плошчы Сьвятога Пятра Бэнэдыкт 16 затрымаўся на Дворыку Сьвятога Дамазо ( Cortile San Damaso), каб блаславіць новую сядзібу кардынала-дэкана Кардынальскае Калегіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.