2007-11-20 14:10:45

Праграма візыту Папы Бэнэдыкта 16 ў ЗША


Папа наведае ў будучым годзе гэты амэрыканскі кантынэнт. Ад 15-га да 20-га красавіка Сьвяцейшы Айцец будзе знаходзіцца з Апостальскім Візітам у Вашынгтоне і Ню Ёрку. Падрабязны план гэтага падарожжа абвясьціў у Балтімор Апостальскі Нунцый ў ЗША, арцыбіскуп Петро Самбі.
Папа прыбудзе ў Вашынгтон 15-га красавіка. Дзень пазьней ў свае 81-я народзіны адведае ў Белым Доме Прэзыдэнта Джорджа Буша. Пасьля поўдня ў тамашнім Санктуарыі Непарочнага Зачацьця Марыі сустрэнецца з Эпіскапатам ЗША. 17-га красавіка Бэнэдыкт 16 адправіць Сьвятую Эўхарыстыю ў Вашынгтоне на спартыўным стадыёне “Тэ Нацыёнальс”. У гэтым дні запланавана таксама дзьве сустрэчы: з уладамі касьцельных навучальных установаў у Каталіцкім Унівэрсытэце Амэрыкі ды з прадстаўнікамі нехрысьціянскіх рэлігій ў вашынгтонскім Цэнтры імя Яна Паўла ІІ.
18-га красавіка Папа наведае сядзібу ААН у Ню Ёрку, дзе скажа прамову да Агульнага Зграмаджаньня. 19-га красавіка, ў трэцюю гадавіну свайго выбару на Рымскага Папу, Бэнэдыкт 16 адправіць Сьвятую Імшу ў нюёркаўскай катэдры Сьвятога Патрыка, а затым сустрэнецца з сэмінарыстамі. Раніцай 20-га красавіка Сьвяцейшы Айцец наведае так званы “нулявы мэрэдыян” у Ню Ёрку- месца тэракту на дзьве вежы 11-га верасьня 2001-га году. Гэтага самага дня адправіць Сьвятую Імшу на стадыёне гораду.
Абвяшчаючы апостальскае падарожжа Папы у ЗША арцыбіскуп Самбі выказаў надзею, што прынясе яно “новую вясну” ў жыцьцё амэрыканскага Касьцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.