2007-11-20 13:35:32

100-годдзе айца Пэдро Арупе - ініцыятара абнаўлення таварыства Езуса, усенародна адзначваецца ў Більбао, на радзіме славутага езуіта. Наш кіраўнік айцец Клаўдзій яшчэ семінарыстам асабіста ведаў яго.


RealAudioMP3 Цяперашні Генерал - айцец Петер Ганс Кальвенбах пры адкрыцці ўрачыстасцей назваў папярэдніка "...верным сведкам 2-га Ватыканскага Сабора". Ды й ня толькі сведкам. Нават сам Статут Таварыства Езуса праз ягоную ініцыятыву быў зменены ў кантэксце рашэнняў Сабора. Асабліва ў раздзеле абнаўлення манаскага жыцця.
Як адзначваюць ў гэтыя дні многія газеты ў Гішпаніі і ватыканская газета "Рымскі аглядальнік" , кіраўнік Ордэна езуітаў успрыняў з вялікім даверам і паслушэнствам рашэнні Сабора і з энтузіязмам ажыццяўляў іх ў Таварыстве. Асабліва яго натхніла ідэя ўз'яднання, бо было шмат падзелаў у Царкве таго перыяду. Менавіта Сабор узяў курс на згоду і ўз'яднанне, што сталася галоўным сэнсам дзеяння маладога тады кіраўніка ордэна езуітаў. Так, як было задумана і стваральнікам Таварыства Ісусавага - Ігнатам Лайолам.
Таварыства Езуса, як адзначваецца на ўрачыстасцях у Більбао, працягвае гэты рух да ўдасканальвання ў духу 2-га Ватыканскага Сабора, як гэта рабіў і айцец Пэдро Рупэ - не рэвалюцыйна, але праз рэформы, у пераймальнасці і адкрытасці да навацый.Тэксты ягоных роздумаў дагэтуль ёсць карыснаю крыніцай для паслядоўнікаў як у самім таварыстве, так і для ўсіх даследчыкаў. Дарэчы, наш кіраўнік айцец Клаўдзій асабіста ведаў яго.Нажаль, толькі ў апошнія гады, калі той нёс крыж пакуты цяжкай хваробы: 10 гадоў айцец Пэдро Арупе быў спаралізаваным і даваў Богу сведчанне паслухмянасці і вернасці сваім абавязкам, нават у такім стане.







All the contents on this site are copyrighted ©.