2007-11-19 15:23:40

Прэзiдэнт Украiны наведаў Мемарыяльны комплекс "Яд Вашем" у Ерусалiме.


Прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка пад час спаткання з Прэзiдэнтам Iзраiля Шiмонам Пересам, якое адбылося 14 лiстапада ў Ерусалiме, звярнуўся да свайго iзраiльскага калегi з нагоды супрацоўнiцтва ў пытаннi прызнання Iзраiлям Голадамора 1932-1933 гадоў генацыдам украiнскага народа, а таксама прызнання мiтрапалiта Андрэя Шэптыцкага праведнiкам мiра.
Прэзiдэнты двух краiн таксама пазiтыўна ацанiлi ўкраiнскую iнiцыятыву “Дыялог праўды ў iмя будучынi”.
Пад час наведвання Мемарыяльнага комплекса “Яд Вашем” ў Ерусалiме Вiктар Юшчанка запэўнiў, што Украiна гатова супрацоўнiчаць з Iзраiлем у справе па вывучэнню Халакоста.
“Мы разам з гебрэйскiм народам гатовы i надалей супрацоўнiчаць у тэме вывучэння Халакоста, даследвання гiстарычных матэрьялаў”, - сказаў Прэзiдэнт Украiны.
Ён высока ацанiў працу супрацоўнiкаў “Яд Вашем” i падкрэслiў, што Халакост з’яўляецца трагедыяй не толькi гебрэйскага народа, бо яго кожная чацьвёртая ахвяра нарадзiлася на ўкраiнскай зямле. “Для Украiны гэта заўсёды будзе вельмi важная тэма”, - дадаў Юшчанка.







All the contents on this site are copyrighted ©.