Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 18-га лістапада
А паўдні, як у кожную нядзелю ды большыя сьвяты, Папа сустрэўся з вернікамі, якія
прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву.
Сваё разважаньне, перад ейным адгаварэньнем, Бэнэдыкт 16 прысьвяціў Эвангэльлю мінулае
нядзелю, ў якім Хрыстос заахвочвае вучняў, каб не трацілі духа ў абліччы драматычных
здарэньняў і перасьледаваньняў. Касьцёл, сьвядолмы прамінальнасьці гэтага сьвету,
пастаянна робіць прысутнымі ў ім—цераз сакраманты і ўчынкі міласэрнасьці—збаўчыя здарэньні
ўцелаўденьня, сьмерці і ўваскрасеньня Хрыста. Затым Сьвяцейшы Айцец прыпомніў,
што знакам прысутнасьці Хрыста ў штодзённасьці Касьцёла зьяўляецца пасьвячанае жыцьцё,
асабліва кантэмляцыйныя супольнасьці. У найбліжэйшую сераду 21-га лістапада ва ўспамін
Ахвяраваньня Найсьвятой Дзевы Марыі будзе ўшаноўвацца спэцыяльны дзень памяці аб кляўзуровых
законах. Манастыр, як
духоўны аазіс, паказвае сучаснаму сьвету найважнейшую рэч: што існуе канчатковая праўда,
для якой варта жыць, гэта значыць Бог і Яго нязглыбленая любоў. Далей ў сваёй прамове
да вернікаў, сабраных на Плошчы Сьвятога Пятра, Бэнэдыкт 16 выказаў спачуваньне жыхарам
Бангядэшу, якіх кранула сьціхійнае няшчасьце, якое паглынула некалькі тысяч сьмяротных
ахвяраў. Паклікаў міжнародную супольнасьць да салідарнасьці і дапамогі ахвярам урагану. На
заканчэньне разважаньня Папа спаслаўся да бэатыфікацыйных урачыстасьцей, якія адбыліся
ў нядзелю 18-га лістапада на поўначы Італіі, ў часе якіх быў паднесены да хвалы алтароў
ксёндз Антоніё Розміні. Назваў яго вялікім сьвятаром, выдатным чалавекам культуры
аб палкім духу любові да Бога і Касьцёла. Жыў ён у гадах 1797-1855. Высказваўся за
абьяднаньнем Італіі ды заснаваў два законныя зграмаджаньні: адзін мужчынскі а другі
жаночы. На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа надзяліў на ўсіх сваё Апостальскае
Блаславенства.