2007-11-16 14:36:59

У Балгарыi ўшанавалi балгарскiх пакутнiкаў-католiкаў.


“Святасць з’яўляецца задачай усiх людзей”, - гэтымi словамi Бенедыкта XVI° кiруецца таксама Каталiцкая Царква ў Балгарыi, якая 13 лiстапада ўшанавала сваiх пакутнiкаў, растраляных пад час камунiстычнага рэжыму. Гэта блаславёны Яўген Боссiлкаў, бiскуп Нiкапольскi, i тры святара з закону айцоў-ассумпыянiстаў: Камен Вiчеў, Павел Джыджгаў i Ясафат Шышкаў.
Урачыстую iмшу ў iх памяць у катэдры св.Язэпа ў Сафii адслужылi Апостальскi нунцый у Балгарыi монс. Джузеппе Леандза; Старшыня балгарскiх бiскупаў монс. Хрысто Пройкаў i кiраўнiк братоў-капуцынаў у краiне а. Марiуш Полцын.
На 13 лiстапада сёлета прыпала таксама 100-я гадавiна з дня нараджэння Яны Савойскай, царыцы Балгарыi i мацi прэмьер-мiнiстра, былога цара Сiмiёна II° Саксен-Кобург-Гота. Акрамя шматлiкiх вернiкаў i родных пакойнай царыцы, у Богаслужбе прынялi ўдзел многiя дыпламаты, законнiкi i законнiцы, якiя ведалi Яну Савойскую.
“Блаславёныя балгары, - сказаў пад час Святой iмшы монс. Леандза, - з’яўляюцца ўзорам для сёняшнiх хрысцiянаў, асаблiва для моладзi Балгарыi, якая iмкнецца надаць сэнс уласнаму iснаванню i жадае iсцi за Хрыстом”. “На гэтым шляху, - лiчыць ватыканскi дастойнiк, - дапамогай можа быць таксама i прыклад Яны Савойскай, з-за яе чалавечых i хрысцiянскiх дабрадзейнасцяў i здольнасцяў, з-за яе ўвагi, дабрынi i любовi да iншых”.
Асобу нябожцыцы прыпомнiў таксама i монс. Лорыс Францiшак Каповiлла, якiя многiя гады праслужыў асабiстым сакратаром Свяцейшага Айца Яна XXIII°, якi ў свой час быў Апостальскiм нунцыям у Балгарыi. “Быць католiкамi – значыць памятаць аб тым, што з’яўляемся братамi праваслаўных i юдэяў; мы з’яўляемся i жадаем быць сябрамi мусульманаў i ўсiх тых, якiя шукаюць Бога, падпарадкоўваюцца Яго Законам i спадзяюцца на тое, што аднойчы будуць прыняты на неба. Яна Савойская сведчыла аб гэтым на працягу ўсяго свайго доўгага жыцця, асвячанага верай i любоў’ю, i ў сваёй спакойнай смерцi ў арыёле францiшканскай прастаты”, - зазначыў монс. Лорыс.







All the contents on this site are copyrighted ©.