2007-11-16 14:37:36

У Аўстрыi будзе створаны каталiцкi тэлеканал.


Каталiцкая Царква Аўстрыi робiць сур’ёзныя высiлкi па стварэнню спадарожнiкавага тэлевiзiйнага канала. Пауль Вуте, кiраўнiк аддзела масавай iнфармацыi пры Бiскупскай канфярэнцыi краiны падцвердзiў гэту iнфармацыю.
Афiцыйны царкоўны тэлевiзiйны спадарожнiкавы канал, акрамя бiблiйных праграм, мае на мэце займацца так званай “Хатняй Царквой”. У рамках праекта запланавана супрацоўнiцтва з Бiскупскай канфярэнцыяй Германii.
Па словах спадара Вуте, тэхнiчна-эканамiчнае абмеркаванне неабходных пытанняў амаль скончана. Больш дэталёва праект будзе дапрацаваны ў 2008 годзе. Ёсць надзея на праграмны абмен грамадска-прававымi радыёстанцыямi.
Радыё сабора св.Штэфана арцыдыяцэзii Вены разглядае магчымасць таксама перадаваць сваю праграму праз спадарожнiк. А мясцовы фiлiал каталiцкай радыёстанцыi “Радыё Марыя” ужо робiць гэта.







All the contents on this site are copyrighted ©.