2007-11-16 14:39:02

Першынства Папы Рымскага. Тэорыя і практыка ў Сярэднявеччы. Такою была тэма 4-га паседжання Сумеснай праваслаўна-каталіцкай групы "Святы Ірыней", што адбылася ў Сэрбіі.


У працах прынялі ўдзел па 13 членаў ад кожнай дэлегацыі - багасловы розных праваслаўных Патрыярхатаў і тэолагі ад еўрапейскіх арцыдыяцэзій, якія разам найперш наведалі багаслоўскі факультэт Бялградскага універсітэта. У сталіцы іх павітаў на спецыяльным прыёме каталіцкі арцыбіскуп Бялграду Станіслаў Хосевар. У сумеснай заяве, выпрацаванай падчас паседжання, гаворыцца пра настойлівую неабходнасць усталявання розніцаў між практыкай першынства з улікам эпох і перагледжання пэўных пазіцый мінулага. Удзельнікі падкрэслілі неабходнасць дапоўніць агульнае разуменне першынства Папы Рымскага для хрысціянства найважнымі элементамі з абедзвюх традыцый: праваслаўнай і каталіцкай. У такой перспектыве сумесная група і вяла дыскусію аб тым, якім чынам можа ажыццяўляцца першынство ажно дакуль не будзе асягнутым поўнае адзінства ўсіх хрысціян свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.