2007-11-16 14:36:33

Папу Бэнэдыкта 16 запрасілі ў Аргэнтыну і Чылі



Гэты візіт мае адбыцца ў будучым годзе. Паінфармаваў аб гэтым кардынал Бэртонэ, Ватыкаснкі Сакратар Стану, які 11-га лістапада, ў Аргэнтыне, старшынстваваў бэатыфікацыйным урачыстасьцям ў горадзе Патагоніі, ў часе якіх быў паднесены да хвалы алтароў першы Індыянін з племеня Мапухэ Нагодаю да запросінаў Сьвяцейшага Айца ёсьць 30-я гадавіна мірнае развязкі канфлікту паміж Аргэнтынаю і Чылі. У перагаворах удзельнічала тады Апостальская Сталіца. Кардынал Бэртонэ паінавармаваў яшчэ, што як Прэзыдэнт Аргэнтыны так і Прэзыдэнт Чылі моцна жадаюць, каб прысутнасьць Рымскага Папы дала больш сусьветнага блеску гэтай гадавіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.