2007-11-16 14:38:35

Да 18 лістапада ў Славакіі праходзіць Тыдзень "Царква для моладзі". Ініцыятарам яе правядзення сталася Рада па справах Сям'і і моладзі Біскупскай канфярэнцыі краіны


Тыдзень стаецца часткаю падрыхтовак да сусветнага дня моладзі, які, прыгадаем, пройдзе наступным жніўнем у сыднеі.
У прайшоўшую нядзелю ва ўсіх касцёлах было прачытанае Пастырскае пасланне, у якім біскупы заклікалі маладых да чыстай і ахвярнай любові, да адказнасці ва ўзаемаадносінах.Гэта ёсць сёння адважным вызнаваннем сваёй хрысціянскай веры ў сучасным грамадстве. Герархі запэўніваюць маладых людзей, што ідэя такога Тыдня нарадзілася з жадання малітвы аб будучыні нацыі. Біскупы таксама заклікалі ўсіх вернікаў да большай чуллівасці да моладзі. "Няхай патрэбы юнакоў і дзяўчат стануцца нашымі ўласнымі, няхай будуць жаданнем сэрцаў дарослых для роскіту будучыні",- падкрэсліваюць біскупы Славакіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.