2007-11-15 14:14:28

Ксяндзы польскага горада Любліна прапанавалі сваім парафіянам прымаць удзел ў святой Імшы, калі няма іншай магчымасці, праз пасрэдніцтва сотавых тэлефонаў.


Віртуальны ўдзел у багаслужбе разам са свай грамадой стаўся магчымы, дзякуючы аднаму з парафіянаў касцёла Дробрага Пастыра ў Любліне. Гэты пан - супрацоўнік адной з буйных польскіх арганізацый па інтэрнет-камунікацыях на сваю ініцыятыву размясціў з калегамі ў храме відэакамеры і мікрафоны. Яны ўключаныя заўсёды. Дык ў любы момант кожны хрысціянін можа пабачыць, што адбываецца ў царкве з любой адлегласці праз тэлефон. Дастаткова мець апарат з мультымедыйнай сэрцавінай. Парафіяне вельмі высока ацанілі навінку: за некалькі дзён Імшу, якую адпраўляе ўласны парах, праз тэлефон наведалі 1200 вернікаў. Гэта трэцяя частка парафіі укасцёла Добрага Пастыра. Як піша польская газета "Дзённік", усе сцвярджаюць, што гэта зусім не значыць, што не трэба прысутнічаць у храме. Наадварот, віртуальная прысутнасць далучаецца да рэальнай і ўзбагачвае яе. Таксама думае і пробашч касцёла Фларыян Груц. Асабліва рады такой магчымасці далучыцца да сваёй парафіі тыя вернікі, якія пакінулі па розных матывах родны дом. Многія парафіяне касцёла, якія знаходзяцца цяпер на працы ў Велікабрытаніі і Ірландыі, пастаянна прысутнічаюць на Імшы ў родным касцёле Любліна праз свае тэлефоны.







All the contents on this site are copyrighted ©.