2007-11-15 14:46:50

Катлiцкая дабрачынная арганiзацыя "Царква ў патрэбе" дапамагае хрысцiянам Iрака.


Каталiцкая дабрачынная арганiзацыя “Царква ў патрэбе” прадставiла новы 28-мiнутны дакументальны фiльм ”Quo Vadis – Iракскi зыход”. Фiльм мае мэту звярнуць увагу на лёс хрысцiянаў у Iраку, якiя ў вынiку iсламскага тэрору прымушаны пакiнуць сваю радзiму.
Па дадзеных Управы Вярхоўнага Камiсарыята ААН да спраў уцекачоў, ужо каля мiльёна асобаў знаходзяцца ў Сiрыi, каля 700.000 у Ярданii. З iх болей за 100.000 з’яўляюцца хрысцiянамi.
Арганiзацыя “Царква ў патрэбе”, перад усiм, аказвае гэтым людзям самую неабходную дапамогу, праводзiць дабрачынныя акцыi i дапамагае сродкамi для правядзення рэлiгiйных мерапрыемстваў.
Матэрыялы, атрыманыя пад час праведзеннага iнтерв’ю з каталiцкiмi семьямi, даюць магчымасць ацанiць становiшча ўцекачоў. Розныя людзi паведамiлi аб пагрозах, вымаганнях i забойствах, з якiмi iм давялося сутыкнуцца з-за iх хрысцiянскай веры, у вынiку чаго яны былi прымушаны пакiнуць краiну.







All the contents on this site are copyrighted ©.