2007-11-15 14:21:49

30 гадоў таму назад нарадзіўся міжнародны каталіцкі тэлеканал " TELEPACE(Тэлемір)". Асаблівая ўвага да яго была з боку Папы Яна Паўла 2, які сустракаўся з супрацоўнікамі і членамі іх сем'яў на спецыяльнай аўдыенцыі.


Мадэрнізацыя студый і рэдакцый адбылася напярэдадні Вялікага юбілею. Наогул, 2 дзесяцігоддзі " TELEPACE " было адзіным тэлебачаннем Сваятога Пасаду ў свеце. Сёння ягоныя праграмы можна атрымаць ў розных кутках свету. Свае рэдакцыі канал мае ў многіх краінах, а ў дзень 30-годдзя быў ўрачыста адкрыты карпункт і ў Ерусаліме. Менавіта Святая Зямля сталася галоўным месцам святкавання юбілею. Урачыстай Імшой на ўзгорку імя Яна Паўла 2 , на якую сабраліся сотні пілігрымаў, адкрыліся ўрачыстасці, якія трансляваліся на ўвесь свет. Большасць паломнікаў прыбыла ў Ерусалім на юбілей "TELEPACE " з італьянскай Вероны, дзе й знаходзіцца штаб-кватэра тэлеканалу.







All the contents on this site are copyrighted ©.