У Ватыкане пройдзе канфярэнцыя, прысвячаная людзям сталага ўзросту.
Аб пастырскiм служэннi для хворых людзей сталага ўзросту будуць гаварыць на ХХII°
Мiжнароднай канфярэнцыi медычных супрацоўнiкаў, якая пройдзе ў Ватыкане з 15 да 17
лiстапада. Пад час канфярэнцыi будуць рзгледжаны асноўныя хваробы, ад якiх пакутуюць
старыя людзi, а таксама сувязь памiж хваробамi i самотнасцю. Будуць абмеркаваны таксама
тэхнiчныя асягненнi ў галiне геранталогii, некаторыя аспекты сiстэмы санiтарнага абслугоўвання,
выплаты пенсый i роля сямьi ў жыццi грамадства. Мэта спаткання – гарантаваць людзям
найбольш спакойную i камфортную старасць. Старшынстваваць на канфярэнцыi будзе кард.
Хав’ер Лозано Барраган, Старшыня Папскай рады да спраў пастырскай працы ў галiне аховы
здароў’я, якi прысвяцiць сваю прамову пастырскай апецы аб састарэлых i хворых людзях. У
праграме таксама прадугледжаны даклады аб святых, якiя прысвяцiлi сваё жыццё састарэлым
людзям, i аб важнасцi хрысцiянскага сведчання людзям сталага ўзросту. Пад час спаткання
плануецца правесцi абмен меркаваннямi на згаданыя вышей тэмы памiж прадстаўнiкамi
юдэяў, мусульманаў, iндуiстаў i буддыстаў.